BE RU EN

Беларусь узначаліла Савет кіраўнікоў урадаў СНД

  • 23.05.2008, 17:18

Беларусь з сённяшняга дня старшынюе ў Савеце кіраўнікоў урадаў дзяржаў-удзельнікаў СНД.

Як заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску Выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, "рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Беларусь зацверджаная ў якасці старшыні ў Савеце на бліжэйшы год, і з дадзенага моманту старшынёй СКУ з'яўляецца прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі".

Ён таксама адзначыў, што кіраўнікі ўрадаў краін СНД выказалі падзяку Ўкраіне ў асобе прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі за праведзены год старшынства ў СКУ. "Сённяшняе паседжанне Юлія Ўладзіміраўна Цімашэнка правяла выразна і арганізавана", - цытуе Лебедзева «Інтэрфакс».

"Прымаючы на сябе абавязкі па старшынстве ў Савеце кіраўнікоў урадаў, Беларусь павінная будзе ў лістападзе прадставіць кіраўнікам дзяржаў праект стратэгіі развіцця Садружнасці. На працягу застаўшагася часу трэба зрабіць добры сістэмны дакумент, напоўнены пэўным зместам", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі С.Сідорскі.

Наступны саміт кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў канцы бягучага года ў сталіцы Малдовы Кішынёве.

Апошнія навіны