BE RU EN

У Салігорску на лядовы палац зваліўся кран (Фота)

  • 26.05.2008, 8:25

Увечары 24 траўня ў Салігорску (Менская вобласць) на будаўніцтве лядовага палаца адбылося надзвычайнае здарэнне - зваліўся вежавы кран.

Як паведамілі БелаПАН у райаддзеле міліцыі, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Стралой крана нязначна пашкоджаны дах змешчанага побач з будоўляй касцёла.

Кран кіраваўся дыстанцыйна. Машыніст быў на зямлі. Пры руху кран сышоў з рэек. Мяркуецца, што не спрацавалі тармазы.

У дзяжурнай частцы Салігорскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях заявілі, што інфармацыі пра такое здарэнне ў іх няма.

У дзяжурнай службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Менску заявілі, што не маюць права паведамляць інфармацыю аб здарэннях.

Фота з сайта www.saligorsk.org

Апошнія навіны