BE RU EN

Расея падвысіла мыту на нафту для Беларусі

  • 26.05.2008, 11:50

Стаўка экспартнай мыты на сырую нафту ў Расеі з 1 чэрвеня 2008 года падвышаецца да $398,1 за тону з цяперашняй $340,1 за тону.

Пастанова аб сцвярджэнні ставак вывозных мытаў на сырую нафту і на асобныя катэгорыі тавараў, вырабленых з нафты, падпісаў 22 траўня 2008 года прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін.

Экспартная мыта на светлыя нафтапрадукты складзе з 1 чэрвеня 2008 года $280,5 за тону, на цёмныя - $151,1 за тону. Цяпер яны складаюць $241,4 і $130,1 адпаведна.

Такім чынам, мыта на пастаўляную ў Беларусь расейскую нафту з 1 чэрвеня 2008 года складзе $133,36 за тону замест цяперашняй $113,93.

Нагадаем, паводле беларуска-расейскіх пагадненняў мыта на пастаўляную ў Беларусь нафту ў 2008 годзе вылічваецца пра каэфіцыент 0,335 ад расейскай мыты.

Апошнія навіны