BE RU EN

У Кобрыне здзейснены напад на грамадзян Расеі, адзін забіты

  • 26.05.2008, 15:39

У пракуратуры Брэсцкай вобласці, у Кобрыне здзейснены разбойны напад на двух грамадзян Расеі, у выніку якога адзін з іх загінуў.

25 мая ў кватэры жыхаркі райцэнтра быў знойдзены труп жыхара Паўночнай Асетыі 1963 года нараджэння. Загінулы быў звязаны, рот і нос — залепленыя скотчам. Звязаным тут знаходзіўся яшчэ адзін мужчына, таксама жыхар Паўночнай Асетыі.

Па дадзеным факце пракуратурай Кобрынскага раёна ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3.арт. 207 (разбой) і ч.2 п.12 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.

Устаноўлена, што ўвечары 24 мая ў кватэру ўварваліся трое невядомых у масках, звязалі расейцаў і выкралі ў іх значную суму грошай у далярах ЗША. Меркаваная прычына смерці мужчыны - асфіксія. Па наяўнай інфармацыі, грамадзяне Расеі прыбылі ў рэгіён для набыцця аўтамабіля. Праводзіцца расследаванне.

Апошнія навіны