BE RU EN

Ці вернецца Корбут у міністэрскае крэсла?

  • 26.05.2008, 16:47

Міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут выпісаны з Рэспубліканскай лякарні Ўпраўлення справамі прэзідэнта.

Як паведамілі БелаПАН у Міністэрстве фінансаў, у цяперашні час міністр праходзіць курс у Рэспубліканскай клінічнай лякарні медыцынскай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне (Менскі раён). Яго стан паступова паляпшаецца, дынаміка станоўчая, аднак рабіць нейкія часавыя прагнозы адносна канчатковага выздараўлення пакуль складана, адзначылі ў фінансавым ведамстве.

14 сакавіка Мікалай Корбут перанёс інсульт. У цяжкім стане ён быў шпіталяваны ў аддзяленне рэанімацыі Рэспубліканскай лякарні Ўпраўлення справамі прэзідэнта. Медыкі і супрацоўнікі Мінфіна ад каментароў у прэсе адмаўляліся.

Абавязкі міністра фінансаў працягвае выконваць першы намеснік Андрэй Харковец.

Мікалаю Корбуту 59 гадоў, ён узначальвае Міністэрства фінансаў з ліпеня 1997 гады.

Апошнія навіны