BE RU EN

Міліцыянты зьбівалі актывістаў «Маладога Фронта» за нацыянальныя сьцягі

  • 27.05.2008, 9:02

Актывісты «Маладога Фронту» былі асуджаныя на 3-е сутак арышту за ўзьняцьцё бел-чырвона-белых сьцягоў у Баранавічах.

Чатыры нацыянальныя сьцягі зьявіліся насупраць мэрыі і райвыканкама ў Баранавічах раніцою 23 траўня. Празь некаторы час лідэр Баранавіцкага «Маладога Фронту Яраслаў Грышчэня і яго паплечнікі Арцём Ластавецкі і Пётр Рузаў былі затрыманы міліцыянтамі на вуліцы. Пасьля таго, як пры вобшуку ў заплечніку ў Яраслава было знойдзена два сьцягі, міліцыянты павалілі хлопца на зямлю і пачалі моцна зьбіваць.

У РАЎСе на ўсіх маладафронтаўцаў склалі пратаколы за “лаянку матам” і “супраціў міліцыі”. У той жа дзень адбыўся суд. Судзьдзя Бойчык пакараў хлапцоў трыма суткамі арышту за “брыдкаслоўе” і штрафамі за “супраціў”: Ластавецкі Арцём і Пётр Рузаў атрымалі па 10 базавых велічынь, Яраслаў Грышчэня – 15.

Як распавёў Яраслаў Грышчэня, умовы ўтрыманьня ў ізалятары нічым не адрозьніваліся ад звычайных, але на выходных міліцыянты адмаўляліся браць для зьняволеных маладафронтаўцаў перадачы.

Апошнія навіны