Зборная Беларусі значна прайграла Сербіі ў кваліфікацыйным раундзе Еўра-2008
- 27.05.2008, 10:07
З пройгрышу камандзе Сербіі з лікам 0:4 пачала зборная Беларусі па футболе выступ у другім (элітным) кваліфікацыйным раундзе чэмпіянату Еўропы-2008 сярод 19-гадовых футбалістаў.
Гульня прайшла 26 траўня на менскім стадыёне "Трактар".
У іншым матчы першага тура ў групе 1 Англія перамагла Польшчу - 2:0. Гэтая сустрэча прайшла ў Барысаве (Менская вобласць).
28 траўня Англія згуляе з Сербіяй, а Беларусь - з Польшчай.
Фінальны турнір еўрапейскага першынства адбудзецца ў Чэхіі з 14 па 26 ліпеня. У ім возьмуць удзел пераможцы сямі адборачных групаў элітнага раунда кваліфікацыі і краіна-арганізатар.