BE RU EN

Уэйн Флемінг адмаўляе, што ўзначаліў менскае «Дынама»

  • 27.05.2008, 10:20

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Глен Хэнлан паведаміў "Прессболу" нечаканую інфармацыю адносна свайго суайчынніка Уэйна Флемінга.

- Цяпер мне будзе лягчэй працаваць са зборнай, бо многія гульцы нацыянальнай каманды будуць выступаць за менскае "Дынама" у КХЛ. Яны разам правядуць больш за пяцьдзесят матчаў у часе сезону. І галоўны трэнер гэтага клуба зможа мне істотна дапамагчы. Праўда, пакуль яшчэ невядома, хто ім стане…

- Чаму невядома? А як жа Уэйн Флемінг?

- Ён не прызначаны на пост настаўніка "Дынама". Паверце, у мяне свежая і стоадсоткавая інфармацыя. Пакуль яшчэ не вырашана, хто ўзначаліць клуб, якому належыць выступаць у КХЛ.

Уэйн Флемінг да апошняга часу працаваў у "Калгары", у ролі асістэнта галоўнага трэнера. Віцэ-прэзідэнт "Флеймз" Пітэр Хэнлан (цёзка трэнера зборнай Беларусі), адказны за сувязі з грамадскасцю, паведаміў наступнае:

- Я толькі што размаўляў з Флемінгам, ён рашуча адмаўляе, што згаджаўся ўзначаліць беларускі клуб.

Апошнія навіны