BE RU EN

Дырэктараў буйных канцэрнаў чакае пакаранне

  • 27.05.2008, 12:02

Кіраўнікі канцэрнаў "Беллеспрам", "Беллеспаперпрам", "Белбіяфарм" будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці за невыкананне бізнэс-планаў на падначаленых ім прадпрыемствах.

Пра гэта паведаміў на паседжанні Рады міністраў у Менску міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.

Невыкананне бізнэс-планаў у канцэрне "Беллеспаперпрам" склала 70,3%, "Белбіяфарме" - 66,7%, "Беллеспраме" - 61,2%, паведамляе "Інтэрфакс".

Апрача таго, да дысцыплінарнай адказнасці будзе прыцягнута кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама і шэрагу прадпрыемстваў вобласці за невыкананне бізнэс-планаў I квартала.

Апошнія навіны