BE RU EN

Лукашэнка прызначыў Пуціна старшынёй «саюзнага» Саўміна

  • 27.05.2008, 16:37

Аляксандр Лукашэнка як старшыня Вышэйшай дзяржрады «саюзнай» дзяржавы сёння падпісаў пастанову аб прызначэнні Ўладзімера Пуціна старшынёй Савета Міністраў «саюзнай» дзяржавы.

Як паведаміў БелТА дзяржсакратар «саюзнай» дзяржавы Павел Барадзін, гэтае рашэнне было ўзгоднена з прэзідэнтам Расеі Дзмітрыем Мядведзевым.

Савет Міністраў з'яўляецца выканаўчым органам «саюзнай» дзяржавы. У яго ўваходзяць старшыня Савета Міністраў «саюзнай» дзяржавы, старшыні ўрадаў Беларусі і Расеі, міністры замежных спраў, эканомікі і фінансаў дзяржаў-удзельнікаў, кіраўнікі асноўных галіновых і функцыянальных органаў кіравання «саюзнай» дзяржавы, дзяржаўны сакратар «саюзнай» дзяржавы.

Раней пасаду старшыні Савета Міністраў «саюзнай» дзяржавы выконваў прэм’ер-міністр РФ Віктар Зубкоў.

Апошнія навіны