BE RU EN

Дата закрыцця станцыі метро «Кастрычніцкая» пакуль не вызначана

  • 28.05.2008, 8:26

Дакладная дата закрыцця станцыі метро "Кастрычніцкая" у сувязі з рэканструкцыяй перасаднага вузла Менскага метрапалітэну пакуль не вызначана.

Аднак спецыялісты ўжо распрацавалі мерапрыемствы, якія неабходна здзейсніць для выгоды пасажыраў.

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Менск-Навіны" начальнік службы руху УП "Менскі метрапалітэн" Рыгор Якімкаў, з пачаткам прац па рэканструкцыі цягнікі будуць праходзіць па "Кастрычніцкай" без прыпынку, а час стаянкі цягнікоў на станцыях "Плошча Перамогі" і "Плошча Леніна" павялічыцца. Пры гэтым часавая працягласць маршруту з пачатковай па канчатковую станцыю першай лініі метрапалітэна застанецца ранейшай.

З закрыццём станцыі "Кастрычніцкая" узрасце плыня пасажыраў, якія пойдуць на "Купалаўскую" праз вестыбюль метро з боку ўніверсама "Цэнтральны". Там плануецца павялічыць колькасць касіраў.

Апошнія навіны