BE RU EN

Красавіцкая статыстыка -- правал «беларускага эканамічнага цуда»?

  • 28.05.2008, 10:18

У скліканні 27 траўня паседжання Саўміна, дзе разглядаліся вынікі працы эканомікі за чатыры месяцы 2008 года, на першы погляд, не было ніякай патрэбы. Што ж прымусіла ўрад пільна аналізаваць статыстыку?

Міністраў паклікалі абмяркоўваць не вынікі года, паўгоддзя ці квартала, як прынята ў шматгадовай практыцы працы Саўміна. Ды і прэм'ер Сяргей Сідорскі паўтары тыдні таму ўжо справаздаўся перад беларускім кіраўніком за працу эканомікі на працягу чатырох мінулых месяцаў, даклаў пра тры стандартныя нявыкананыя параметры (вытворчасць у сельскай гаспадарцы, імпарт і энергаёмістасць) з дзевятнаццаці.

Па інфармацыі «Завтра твоей страны», прычына таму – трывожны параўнальны аналіз вынікаў чатырох месяцаў у параўнанні з трыма. Красавіцкая статыстыка 2008 года стала адной з самых правальных за ўсе тыя гады, на працягу якіх свет з'яўляецца сведкам "беларускага эканамічнага цуда". У параўнанні з сакавіком адбылося паніжэнне адразу па 11 сацыяльна-эканамічным паказніках. У іх ліку - вытворчасць у прамысловасці і на вёсцы, платныя паслугі насельніцтву і гэтак далей.

Найбольш прыкметнае падзенне па рэальных грашовых прыбытках насельніцтва – зарплата ў красавіку практычна не расла, і ў выніку паказчык быў з'едзены так і не ўтаймаванай інфляцыяй. Па звестках Міністэрства статыстыкі і аналізу, сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў красавіку склаў 836 тысяч 980 рублёў, гэта значыць прыкладна 391 даляр.

Гэтая лічба значна менш за тую, якую агучыў у часе дакладу ў Аляксандра Лукашэнкі прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, -- 435 даляраў. Пры гэтым па звестках Мінстата, у красавіку рост спажывецкіх коштаў у Беларусі склаў 1,2% супраць 0,8% у сакавіку. Ад пачатку года спажывецкія кошты ўзняліся на 5,3% пры гадавым прагнозе 6-8%.

Трэба адзначыць, што Мінстат дае афіцыйныя лічбы. Рэальная сярэдняя зарплата ў Беларусі яшчэ меней, а рост коштаў - вышэй.

Агулам падзенне эканамічных паказнікаў, хоць па адным месяцы і адносна невялікае (па большасці параметраў -- некалькі дзесятых адсотка), не можа не турбаваць сваёй глабальнасцю.

Патлумачыць тэндэнцыю красавіка нейкімі рызыка-мажорнымі фактарамі, складана. Значыць, прычыны падзення трэба шукаць у самой сістэме эканомікі, у тым ліку праз пытанне - не ці ёсць гэтая сітуацыя прадвесніцай эканамічнага спаду.

Апошнія навіны