BE RU EN

Журналістаў «Радыё Рацыя» не акрэдытавалі для працы ў Беларусі

  • 28.05.2008, 11:07

МЗС Беларусі адмовіў у акрэдытацыі журналісту "Радыё Рацыя" Аляксею Мінчонку. Гэты першы зварот супрацоўнікаў радыё акрэдытаваць іх для працы ў Беларусі - і адразу атрымана адмова.

Прычына адмовы здзіўляе. Супрацоўнікі МЗС заявілі, што журналіст раней "займаўся журналісцкай дзейнасцю для замежнага СМІ без акрэдытацыі".

"МЗС прыняла абсурднае рашэнне. Калі ў нас у офісе чынілі ператрусы, прадстаўнік міністэрства Марыя Ваньшына, каментуючы дзеянні супрацоўнікаў КДБ і міліцыі, заявіла, што мы працавалі без акрэдытацыі. Цяпер улады самі адмовіліся легалізаваць нашу дзейнасць", -- пракаментаваў рашэнне МЗС Беларусі ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97 Аляксей Минчонак.

Нагадаем, што 27 сакавіка супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі правялі ператрусы ў здымных кватэрах журналістаў, якія супрацоўнічаюць з польскім "Радыё Рацыя", "Еўрапейскім радыё для Беларусі", польскім тэлеканалам "Белсат", а таксама ў дамах незалежных журналістаў з Гомелю, Віцебску, Берасця, Гародні, Бабруйска і іншых гарадоў. Былі канфіскаваныя аргтэхніка і розныя носьбіты інфармацыі.

Апошнія навіны