Мянчук страляў з пісталета па тралейбусах
- 28.05.2008, 12:22
Затрыманы сцвярджае, што страляў з пнеўматычнага пісталета, каб прыстрашыць хуліганаў.
Міліцыю выклікаў кіроўца тралейбуса. Позна ўвечары ён ехаў па вуліцы Арлоўскай. Пачуў нейкі звон. Зірнуў -- у салоне некалькі вокнаў пабітыя. Тая ж гісторыя з двума іншымі тралейбусамі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Неўзабаве стралка затрымалі. Па ягоных словах, позна ўвечары ён вяртаўся дадому. Да яго прычапілася кампанія хуліганаў. Завязаўся канфлікт. Кааб неяк іх прыстрашыць, хлопец дастаў пнеўматычны пісталет. У вокны тралейбусаў пацэліў выпадкова. Як усё было насрэч, пакажа следства. Па ч.3 арт.339 КК (асабліва злоснае хуліганства) распачата крымінальная справа, паведамляе газета "Вячэрні Менск".