BE RU EN

Нікаля Сарказі выступіў за далучэнне Ўкраіны да Еўразвяза

  • 28.05.2008, 16:08

Прэзідэнт Францыі ў сераду паведаміў аб сваім намеры выступіць з ініцыятывай партнёрства ЕЗ з Украінай, што пасля будзе спрыяць ўступленню апошняй у інтэграцыйны блок, паведамляе Reuters.

«Як старшыня Еўрапейскага савета, я намераны прапанаваць Украіне ўступіць у стадыю партнёрства з тым, каб яна ў канцавым выніку магла ўступіць у ЕЗ», - сказаў Нікаля Сарказі на сумеснай з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім прэс-канферэнцыі.

Францыя, традыцыйна не ўхваляўшая працэс пашырэння ЕЗ, упершыню плануе падчас свайго старшынства ў ЕЗ унесці на абмеркаванне пытанне аб уступленні Ўкраіны ў ЕЗ. Аднак Сарказі не ўдакладніў, як хутка ён чакае ўбачыць гэтую былую савецкую рэспубліку ў шэрагах ЕЗ.

Польшча, куды Сарказі прыбыў з афіцыйным візітам, падтрымлівае ідэю далучэння Ўкраіны як да інтэграцыйнага блоку, так і да блоку НАТА. Польшча ўступіла ў НАТА ў 1999 годзе, а ў ЕЗ - у 2004. Польшча і Швецыя ў пачатку гэтага тыдня ў Брусэлі выступілі з ініцыятывай стварэння «Усходняга Партнёрства» для падрыхтоўкі часткі былых савецкіх рэспублік да ўступлення ў ЕЗ у будучым.

У інтэрв’ю штодзённай польскай газеце Dziennik Сарказі ізноў пацвердзіў даўняе нежаданне Францыі дапусціць Турцыю ў ЕЗ, сцвярджаючы, што ў Еўропы павінныя быць межы, яна не павінная пашырацца бясконца. Турцыя ў адрозненні ад Украіны з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў ЕЗ і ў 2005 годзе пачала перамовы з ЕЗ аб уступленні ў інтэграцыйны блок.

Апошнія навіны