Яўгенія Войка: «Пуцін будзе фарсіраваць працэс аб’яднання Расеі і Беларусі»
- 28.05.2008, 16:20
Прызначэнне Ўладзіміра Пуціна на пасаду старшыні Саўміна "саюзнай дзяржавы" Расеі і Беларусі, можа прывесці да страты Беларуссю незалежнасці.
Расейскія палітолагі ўпэўненыя, што прызначэнне Ўладзіміра Пуціна надасць новы імпульс развіццю і наладжванню двухбаковых сувязяў.
Так, па словах эксперта па знешняй палітыцы Цэнтра палітычнай кан'юнктуры Расеі Яўгеніі Войка, паміж Масквой і Менскам дагэтуль існуе шэраг сур'ёзных рознагалоссяў.
"Калі казаць аб перспектывах, хачу адзначыць, што Ўладзімір Пуцін будзе фарсіраваць працэс аб'яднання з мэтай вывесці яго на больш высокі ўзровень, надаць яму нейкую фармальнасць, прывесці з паўміфічнага аб'яднання ў рэальную арганізацыю", - растлумачыла Войко газеце "Взгляд".
Яўгенія Войко лічыць, што на нефармальным узроўні Беларусь разглядаецца як пляцоўка для асіметрычнага адказу Расеі на размяшчэнне ў Польшчы і Чэхіі элементаў трэцяга пазіцыйнага раёна амерыканскай супрацьракетнай абароны.
"Магчыма, менавіта такі аргумент выкарыстае Менск для аптымізацыі ўласных пазіцый", - мяркуе аналітык. Калі Беларусь падасць пляцоўку пад расейскія ракеты, то Расея пойдзе на некаторыя саступкі і па пытанні аб'яднання.