BE RU EN

Моладзь кожны дзень ладзіць акцыі ў падтрымку Еўрапейскай Беларусі (Фота)

  • 28.05.2008, 16:59

У Менску і іншых гарадах Беларусі штодзённа адбываюцца акцыі ў падтрымку еўрапейскага выбара беларускага народа і з патрабаваннем вызваліць палітвязняў.

Адразу некалькі транспарантаў былі вывешаныя сёння ў цэнтры Менску актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Транспарант «Свабоду палітвязням!» быў вывешаны ў шматлюдным месцы на вуліцы Янкі Купалы – прама на агароджы сквера.

Расцяжкі «Еўрапейская Беларусь – свабода і дабрабыт для кожнага» з’явіліся на мосце на перакрыжаванні праспекта Пераможцаў (Машэрава) і вуліцы Іерусалімскай, а таксама на агароджы Батанічнага сада – прама на праспекце Незалежнасці.

Апошнія навіны