BE RU EN

У Курапатах пройдзе акцыя памяці ахвяраў рэпрэсіяў

  • 29.05.2008, 8:39

29 траўня ў Курапатах пад Менскам пройдзе традыцыйная акцыя памінання ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Такія акцыі праходзяць са студзеня 2007 года.

Арганізатары акцыі такім чынам дамагаюцца агульнадзяржаўнага прызнання 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Актывіст Таварыства аховы помнікаў Вячаслаў Сіўчык кажа, што акцыя пройдзе па ўжо традыцыйнаму сцэнару: а 18 гадзіне ў Курапатах людзі ўскладуць кветкі, запаляць свечкі і спяюць песні.

Дарэчы, 3 чэрвеня будзе 20 гадоў з часу публікацыі артыкула Яўгена Шмыгалёва і Зянона Пазняка "Курапаты - дарога смерці". Гэтым артыкулам упершыню была ўзнята тэма ўрочышча, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Да юбілею ў Курапатах таксама рыхтуецца мемарыяльная акцыя.

Апошнія навіны