Супрацоўнікі КДБ забралі ў апазіцыянера буйную суму грошаў
- 29.05.2008, 10:43
28 траўня ў Менску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы старшыня берасцейскай абласной філіі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі. Актывіста даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.
Як распавёў “Радыё Рацыя” Зміцер Шыманскі, у яго канфіскавалі грошы (1700 долараў), якія ён меў з сабой, па падазрэнні, што яны быццам бы фальшывыя. Затрыманне яму патлумачылі тым, што ў дачыненні да палітыка праводзіцца фінансавая праверка - ці выконвае ён патрабаванні падатковага заканадаўства.
Сам Зміцер Шыманскі ўпэўнены, што затрыманне звязана з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю.