BE RU EN

Кожны дзесяты расеец лічыць Пуціна прэзідэнтам

  • 29.05.2008, 11:59

Кожны дзесяты расеец дагэтуль лічыць Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам Расеі. Пра гэта кажуць вынікі апытання, праведзенага Усерасейскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі.

Па выніках даследавання, падчас якога былі апытаны 1600 чалавек з 46 рэгіёнаў, высветлілася, што пераважная большасць расейцаў, 86 адсоткаў, усё ж такі ведаюць, хто на гэта момант з'яўляецца кіраўніком дзяржавы - яны назвалі Дзмітрыя Мядзведзева. 4 адсоткі апытаных не змаглі адказаць на пытанне, хто займае пасаду прэзідэнта РФ, паведамляе Lenta.ru.

83 адсоткі рэспандэнтаў ведаюць, што Пуцін насамрэч займае пасаду старшыні ўрада. Кожны соты апытаны ўпэўнены, што прэм'ерам з'яўляюцца альбо Дзмітрый Мядзведзеў, альбо Віктар Зубкоў. 14 адсоткаў расейцаў не змаглі адказаць.

Апошнія навіны