BE RU EN

У Пінску забаранілі Дні шведскай культуры

  • 29.05.2008, 15:30

Пінскі выканкам без тлумачэння прычын не дазволіў правядзенне Дзён культуры Швецыі ў горадзе.

Чатыры гады запар у Пінску ладзіліся мерапрыемствы ў межах праграмы Дні культуры Швецыі. Пінчукі сустракаліся са шведскімі мастакамі, літаратарамі, музыкамі, паведамляе «Еўрарадыё».

Праводзіўся і Конкурс моладзевай паэзіі. У ім бралі ўдзел вучні пінскіх школаў. Пераможцу конкурсу запрашалі на кніжную выставу ў Гётэборг. У журы конкурсу ўдзельнічалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Рыгор Барадулін, Пётра Васючэнка, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк. Ладзіліся выставы і музычныя канцэрты.

Такім чынам, сёлета ўлады пазбавілі пінчукоў значнай культурнай падзеі.

Апошнія навіны