BE RU EN

З-за візіта Лукашэнкі ў Лякарні хуткай дапамогі былі адмененыя ўсе аперацыі

  • 29.05.2008, 17:53

А праезд да лякарні перакрыты з 7 гадзін раніцы. Прычына – візіт у ЛХМД і РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Лукашэнкі.

Сёння раніцай супрацоўнікі ДАІ не дазвалялі заязджаць на тэрыторыі медыцынскіх установаў на ўласных аўтамабілях нават ўрачам Лякарні хуткай дапамогі і Рэспубліканскага цэнтра траўматалогіі і артапедыі. Машыны прыходзілася пакідаць за некалькі кварталаў ад вуліцы Кіжаватава і дабірацца на працу грамадскім транспартам.

-- Нібыта ўсё вымерла, -- патэлефанавалі ў рэдакцыю «Народной воли» пацыенты хірургічнага аддзялення лякарні. – Як на могілках. Да лякарні толькі карэты «хуткай дапамогі» пад’язжаюць, і людзей у цывільным шмат на вуліцы… Увесь мінулы тыдзень у лякарні быў перапалох. Ды не толькі ў самой установе. Па ўсёй тэрыторыі клалі асфальт, нават у дождж. Амаль кожную раніцу асабіста мэр Менску Міхаіл Паўлаў прыязджаў кантраляваць працу дарожнікаў і рабочых.

Сёння ў лякарні адмененыя ўсе аперацыі, медыцынскі персанал атрымаў дакладныя інструкцыі, як сябе паводзіць і дзе знаходзіцца пад час візіту ў медустанову кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны