BE RU EN

У крамах Гаваны з'явіліся кампутары, але кубінцам яны не па кішэні

  • 3.05.2008, 10:00

На Кубе ў адкрытым продажы ўпершыню з’явіліся персанальныя кампутары.

Як паведамляе BBC, адна з крамаў электратавараў у Гаване ў пятніцу пачала прадаваць сабраныя ў Кітаі кампутары Q-Tech. Аднак, набыта было толькі некалькі з іх, паколькі заплаціць за кампутар амаль 800 амерыканскіх даляраў можа дазволіць сабе вельмі няшмат кубінцы.

У выніку рэформаў, здзяйсняных новым кубінскім лідэрам Раўлем Кастра, жыхары краіны ўжо атрымалі магчымасць легальна набываць такія "заходнія цацкі", як мабільныя тэлефоны і DVD-прайгравальнікі.

Р.Кастра змяніў на пасадзе кіраўніка дзяржавы свайго брата Фідэля ў лютым. Фактычна Р.Кастра кіруе краінай з ліпеня 2006 года, калі перанеслы аперацыю кубінскі лідэр Ф.Кастра перадаў яму паўнамоцтвы на час акрыяння.

Апошнія навіны