BE RU EN

70% маладых беларусаў жадалі бы з'ехаць з краіны

  • 30.05.2008, 10:08

Апытанні паказваюць, што пад 70% маладых беларусаў да 25 гадоў хацелі б з'ехаць з краіны.

Урады краін ЕЗ і ЗША візавым шлагбаўмам, па сутнасці, ратуюць Беларусь ад дэмаграфічнай катастрофы. Калі б з'ехалі ўсё, хто жадае, праз 5 гадоў працаваць у краіне не было б каму, адзначае «Народная воля».

У краіне востры недахоп кваліфікаваных кіраўнікоў сярэдняга і вышэйшага звяна. Адна з прычынаў - вялікі адцёк кваліфікаваных кіраўнікоў у суседнія краіны. Пераважна ў Расею. Спецыялісты кажуць, што для расейскага бізнэсу нашы кіраўнікі з'яўляюцца каштоўным капіталам з гледзішча высокіх амбіцый, умення працаваць у жорсткіх адміністрацыйных умовах. Да таго ж, у іх няма такіх завышаных прэтэнзіяў да заробку, як, напрыклад, у масквічоў і пецябруржцаў.

Апошнія навіны