Беларусы навучаць Венесуэлу будаваць калгасы
- 30.05.2008, 13:40
У Беларусь пералічаны авансавы плацёж на $90 млн. па кантракце на будаўніцтва жылля ў Венесуэле, а менавіта жылога комплекса на 5 тыс. кватэр.
Агульная жа сума кантракта складае $300 млн. Па словах віцэ-прэм’ера ўрада Віктара Буры, ад Каракаса атрыманы таксама аванс у $5 млн. на распрацоўку праграмы будаўніцтва інфраструктуры сельгаскааператываў(па сутнасці - калгасы) у гэтай краіне.
Будаўніцтва будзе весціся як у сталіцы Венесуэлы, так і ў рэгіёнах. Акрамя жылых будынкаў, беларускія будаўнікі будуць узводзіць усе неабходныя сацыяльныя аб’екты: школы, сады, гандлёвыя цэнтры, пішуць «Известия».