BE RU EN

Амбасада Венгрыі пачне выдаваць візы беларусам у чэрвені

  • 30.05.2008, 15:45

У другой палове чэрвеня Амбасада Венгрыі ў Беларусі пачне выдачу віз грамадзянам Беларусі.

Аб гэтым паведаміў у інтэрв’ю БелаПАН амбасадар Венгрыі ў нашай краіне Ферэнц Контра.

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця дыпмісіі адбудзецца 3 чэрвеня, і каля двух тыдняў спатрэбіцца на падрыхтоўку консульскай службы да выдачы віз.

Венгерскі амбасадар лічыць сваё прызначэнне ў Беларусі "вялікім вызавам", паколькі яму маецца быць арганізоўваць працу дыпмісіі, якой раней у нашай краіне не было, пашырыць супрацоўніцтва паміж краінамі ва ўсіх галінах, пачаць выдачу віз беларусам і консульскую падтрымку сваіх грамадзян.

Дыпламат падкрэсліў важнасць больш цеснага знаёмства Беларусі з Венгрыяй, а праз яе — з Еўрапейскім звязам, ягонымі каштоўнасцямі, ідэаламі і магчымасцямі. "У нас вельмі сур’ёзныя планы і намеры", — заявіў венгерскі амбасадар.

Апошнія навіны