Інфармацыю пра смерць арыштаванага экс-дырэктара «Ждановічаў» абвяргаюць
- 30.05.2008, 18:09
Тры дні па Менску хадзілі чуткі аб тым, што ў Рэспубліканскай турэмнай лякарні нібыта памер старшыня савета дырэктароў Гандлёвага цэнтра "Ждановічы" Яўген Шыгалаў.
Гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Як паведамілі «Народнай волі» кампетэнтныя крыніцы, Яўген Аляксандравіч жывы. З турэмнай лякарні Шыгалава перавялі ў кардыялагічны цэнтр, дзе ён пакуль праходзіць комплекснае абследаванне і лячэнне.
Нагадаем, што генеральнаму дырэктару Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгену Шыгалаву і ягоным намеснікам, якія былі затрыманыя разам з ім, прад’яўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі -- "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".