У Маскве пратэстуюць супраць «нелегітымнай перадачы ўлады» (Фота, відэа)
- 7.05.2008, 8:32
6 мая, напярэдадні інаўгурацыі новага прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядведзева, дэмакраты правялі ў Маскве некалькі акцыяў пратэсту супраць «нелегітымнай перадачы ўлады» ад аднаго прэзідэнта да другога.
Каля пяцідзесяці чалавек са сцягамі прайшлі па Вялікай Серпухаўскай, а затым па Пятніцкай вуліцы ў бок цэнтру горада. Рух на некаторы час быў перакрыты, аўтамабілі былі вымушаныя запавольніць рух і ехаць па дарозе ўслед за ўдзельнікамі акцыі. Апазіцыянеры скандавалі: "Не паліцэйскай дзяржаве", "Выйдзі на вуліцу — вярні горад", "Нам патрэбная "Другая Россия". Сярод удзельнікаў "Марша нязгодных" былі актывісты АГФ, "Обороны", "Смены", нацболы, прадстаўнікі Камітэта антываенных дзеянняў. У канцы Пятніцкай дарогу ўдзельнікам шэсця перагарадзілі машыны міліцыі. Супрацоўнікі праваахоўчых органаў разагналі марш. Затрыманая кіраўнік маскоўскага аддзялення АГФ Лаліта Царыя.
Усяго па Маскве было затрымана больш за 50 чалавек. Шмат хто з апазіцыйных актывістаў і грамадзянаў, якія ішлі на "Марш нязгодных", былі схопленыя міліцыяй яшчэ на шляху да месца сбора, у раёне Чыстых прудоў. Яшчэ некалькі ўдзельнікаў "Марша нязгодных", што збіраліся правесці альтэрнатыўную акцыю, былі затрыманыя каля станцыі метро "Праспект Міра". Акрамя таго, у аддзяленне міліцыі патрапіла група грамадзянаў з дзесяці чалавек, якія былі спыненыя на Славянскай плошчы. Затрыманыя знаходзяцца ва АУС "Кітай-горад", "Краснасельскае" і ў АУС "Басманнае".