BE RU EN

Еўразвяз пратэстуе супраць высылкі з Беларусі дыпламатаў ЗША

  • 7.05.2008, 10:46

Еўрапейскі Зьвяз заклікаў Беларусь перагледзець рашэнне аб высылцы амерыканскіх дыпламатаў.

Славенія, якая цяпер старшынюе ў Еўразвязе, назвала высылку 10 амерыканскіх дыпляматаў “неправамернай і шкоднай для інтарэсаў народу Беларусі”.

Старшынства Еўразвязу выказала салідарнасць са Злучанымі Штатамі і іх дыпляматычнай службай.

Ад імя Еўразвязу Славенія заклікала ўлады Беларусі перагледзець гэтае рашэнне і зрабіць тэрміновыя крокі, якія дазволілі б нармалізаваць адносіны паміж Беларуссю і ЗША на базе узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Абвастрэнне беларуска-амерыканскіх зносінаў пачалося ў сакавіку пасля змяшчэння на афіцыйным сайце Мінфіна ЗША заўвагаў да санкцый, уведзеных у лістападзе 2007 года адносна канцэрна "Белнафтахім". 7 сакавіка з Вашынгтона для кансультацый быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. 12 сакавіка з патрабавання беларускага боку Менск пакінула амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 амерыканскіх дыпламатаў, працу працягнулі 15 супрацоўнікаў. Яшчэ 11 амерыканскіх дыпламатаў пакінулі Менск з патрабавання беларускага боку 3 траўня.

Апошнія навіны