Бел-чырвона-белы сьцяг над домам міліцыянтаў (Фота)
- 7.05.2008, 11:01
Расьцяжка з надпісам “Люблю Беларусь!” і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі зьявіліся ў аўторак на вуліцах Асіповіч. Беларускі сьцяг быў узьняты нават над домам, заселеным супрацоўнікамі міліцыі.
“Такім чынам актывісты асіповіцкага “Маладога Фронту” даказваюць, што аніякія рэпрэсіі і гвалт у адносінах да вольнай беларускай моладзі ня спыняць нацыянальны моладзевы вызваленчы рух”, -- заявілі ўдзельнікі акцыі.


