Жыхарам Драздоў нагадалі аб генерале Захаранке
- 7.05.2008, 12:52
Сёння, у гадавіну знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, у элітным пасёлку «Дразды» з’явіўся надпіс: «Забойцаў Захаранкі – у Гаагу!».
Элітны пасёлак «Дразды» размешчаны недалёка ад рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. У пасёлку пражываюць падазроныя міжнароднай супольнасцю ў выкраданні лідэраў апазіцыі міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў, сакратар савета бяспекі Віктар Шэйман і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі, паведмляе сайт ucpb.org.