BE RU EN

У Дзень Перамогі продаж алкаголю абмяжоўвацца не будзе

  • 7.05.2008, 13:37

Як паведаміў 2 траўня падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкама Генадзь Курбека, ніякіх абмежаванняў для пунктаў продажу 9 траўня менскія ўлады ўводзіць не збіраюцца.

Што да самой урачыстасці Дня Перамогі, то, па словах галоўнага ідэолага, яны адбудуцца ў "традыцыйным фармаце". Аляксандр Лукашэнка разам з ветэранамі пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да Перамогі. Некаторых самых слабых ветэранаў да плошчы будуць везці на 12 упрыгожаных вайсковых УАЗах.

Плануецца, што ў шэсці возьмуць удзел пад 6 тысяч чалавек. Яшчэ 20 тысяч – пераважна школьнікі і навучэнцы ПТВ - будуць назіраць за рухам ветэранаў з тратуараў уздоўж праспекта Незалежнасці.

Апошнія навіны