Моладзь праводзіць перформансы ў падтрымку незалежнай прэсы (Фота)
- 7.05.2008, 14:20
3 траўня, у Сусветны дзень свабоды друку, актывісты грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" правялі акцыю ў падтрымку незалежных беларускіх выданняў.
Непадалёк ад кінатэатру "Кастрычнік", маладыя людзі паставілі самаробны шапік, дзе ўсе жадаючыя маглі набыць нумары "Народнай Волі" і "Нашай Нівы".
Нагадаем, што незалежныя беларускія выданні пазбаўлены магчымасці друкавацца ў Менску і распаўсюджвацца праз сістэмы "Белпошты" і "Белсаюздруку".



