Радаслаў Сікорскі: Дэмакратычная Беларусь можа разьлічваць на падтрымку Польшчы
- 7.05.2008, 18:05
Выступаючы сёньня ў Сэйме з праграмнай прамовай адносна галоўных накірункаў польскай замежнай палітыкі, міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што “Беларусь можа разьлічваць на польскую падтрымку”
Паводле Сікорскага, “Польшча, як і ўвесь Эўразьвяз, гатовая дапамагчы Беларусі ў яе разьвіцьці, і можа запэўніць беларусаў у тым, што Беларусь можа разьлічваць на польскую падтрымку паўсюль, дзе зробіць стаўку на павагу да правоў чалавека і палітычных правоў апазыцыі, на дыялёг, кампраміс і адкрытасьць да Эўропы”, цытуе палітыка “Радыё Свабода”.
Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што гэта “таксама ў інтарэсах беларускіх незалежніцкіх рухаў і польскай меншасьці ў Беларусі”.