BE RU EN

«Апазіцыйныя» кветкі каля КДБ (Фота)

  • 8.05.2008, 9:35

Вынікі чарговай «ідэалагічнай дыверсіі» ўжо некалькі дзён назіраюць жыхары Мінска. Цюльпаны белага і чырвонага колеру распусціліся каля ўваходу з будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі, на праспекце Незалежнасці.

Супрацоўнікі гэтай установы ня вельмі прыхільна паставіліся да спробаў сфатаграфаваць такую прыгожую карціну, таму здымкі атрымалася зрабіць толькі з другой спробы.

Нагадаем, што нядаўна ў Гомелі некалькі чалавек былі асуджаныя да арышту за “апазіцыйныя” бел-чырвона-белыя шарыкі. Што ж тады рабіць з кіраўніцтвам беларускага КДБ?

Апошнія навіны