BE RU EN

Яйка Лукашэнкі: засакрэчаны праект ад невядомых асобаў (Фота)

  • 8.05.2008, 11:29

Віктара Юшчанку, Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнку аб'ядноўвае адна рэч: усе яны валодаюць унікальнымі яйкамі з майстэрні рарытэтаў Аксаны Манахавай з Чарнігава (Украіна). Пра гэта піша " Комсомольская правда в Украине".

Адзінае афіцыйнае прадстаўніцтва майстэрні ўжо некалькі гадоў размяшчаецца ў Данецку. Па чутках, так атрымалася, бо тут жыве фанатычны калекцыянер, які ўжо сабраў больш за 110 манахаўскіх яйкаў.

Адметнасць гэтых твораў мастацтва ў тым, што іх ствараюць паводле засакрэчанага метаду ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Каб мазкоў алейнай фарбы па дрэве не было бачна, мастакі робяць пэндзлікі з трох валасінак калонка (гэта маленькі пушны звярок, падобны да тхара).

"Яйкі мы робім любога памеру. Вышыня іх можа быць ад 2,5 да 42 см. Ужываем адмысловы гатунак ліпы - толькі на такое дрэва ідэальна кладзецца фарба, лак, да таго ж яно досыць мяккае для апрацоўкі. Мы ствараем не толькі яйкі, але і абразы. А вось каштоўныя камяні ў сваёй працы не выкарыстоўваем. Жывапіс настолькі багаты сам па сабе, што не патрабуе такіх дадаткаў, - распавяла намесніца дырэктара майстэрні Манахавай Наталля Кавалёва.

Кожнае яйка - сапраўды ўнікальнае: двух аднолькавых не знойдзеш. Таму іх і замаўляюць часта ў падарунак ганаровым гасцям. Толькі ў выключным выпадку майстры могуць паўтарыць сваю працу для ўласнай калекцыі. Па словах Наталлі Кавалёвай, яны ўжо выконвалі спецзамовы для Дзяржаўнай Думы ў Расеі, для мітрапаліта Уладзіміра, прэзідэнтам... А вось эскіз для яйка беларускаму кіраўніку Аляксандру Лукашэнку не захаваўся нават у архівах майстэрні. Падарунак быў засакрэчаным праектам ад невядомых асобаў.

Затое дакладна вядома, што ў Віктара Юшчанкі яйка важыць каля 1 кг, 35,5 см у вышыню і каштуе больш за 2000 даляраў, а яйка Уладзіміра Пуціна больш сціплае - важыць каля 600 г, 25 см у вышыню і каштуе больш за 1500 даляраў.

Апошнія навіны