Мінабароны Расеі перадало Беларусі сакрэтную інфармацыю
- 8.05.2008, 12:21
Мінабароны Расеі перадало беларускім ваенным гісторыкам дакументы часоў Другой Сусветнай вайны, якія да гэтага часу захоўваліся пад грыфам "сакрэтна".
Як перадае карэспандэнт "Росбалта", трыста сарок пяць дакументаў, у аснове якіх - сакрэтныя загады і распараджэнні па вядзенні баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, будуць дэталёва вывучаны беларускімі спецыялістамі, а пасля, у чэрвені гэтага года, выйдуць асобнай кнігай. Дакументы прысвечаны збольшага сакрэтным і няўдалым аперацыям. Так, вывучаючы іх, можна даведацца, што ў 1943 годзе савецкія войскі 11 раз безвынікова спрабавалі вызваліць тэрыторыю Віцебскай вобласці Беларусі ад немцаў.
Раней дакументы захоўваліся ў Дзяржаўным камітэце Міністэрствы абароны СССР, а пасля - Расеі.