МТС пакінулі з «яйкаквадратам»
- 8.05.2008, 15:16
8 мая апеляцыйны савет Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пакінуў у сіле рэгістрацыю гандлёвага знака кампаніі МТС з выявай белага яйка ў чырвоным квадраце.
Гэтае рашэнне савет прыняў па выніках слухання заявы аўтараў мастацкіх твораў «Яйкаквадраты» паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца. У кастрычніку 2007 года яны звярнуліся ў цэнтр з запярэчаннем супраць рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі гандлёвага знака № 25.419 з выявай белага яйка ў чырвоным квадраце, перадае газета «Взгляд».
Прадстаўнікі істцоў па выніках сёняшняга працэсу не выключаюць абскарджвання рашэння. На гэта ім даецца шэсць месяцаў.
Нагадаем, што 16 кастрычніка 2007 г. Суддзя судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Віктор Коўшун пакінуў без задавальнення іск аб абароне аўтарскага права В.Маркаўца і А.Разанава. Аўтары праекта «Яйкаквадраты» сцвярджалі, што іхны праект (створаны ў 1992 г.) пасля рэбрэндынга МТС стаў выкарыстоўвацца ў лагатыпе кампаніі.
Затым 3 мая апеляцыйны савет Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прызнаў несапраўднай рэгістрацыю на тэрыторыі Беларусі гандлёвага знака кампаніі МТС № 25.420 з выявай чырвонага яйка на белым фоне. Прадстаўнікі кампаніі таксама не выключалі абскарджвання гэтага рашэння суда.