У Лукашэнкі няма грошай для падтрымання рэжыму
- 10.06.2008, 11:41
Адсутнасць грошай вымусіць Аляксандра Лукашэнку ісці на памякчэнне рэжыму.
Так лічыць вядомая расейская журналістка і палітолаг Яўгенія Альбац, пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю для радыё "Эхо Москвы".
"Аўтарытарныя рэжымы - гэта вельмі выдаткоўныя рэжымы. У кіраўнікоў мусяць быць грошы, каб аплачваць лаяльнасць народанасельніцтва праз розныя сацыяльныя выгоды і каб аплачваць лаяльнасць тых, хто гатовы абараняць рэжым - гэта палітычная паліцыя і войска. Пакуль Расея пастаўляла Беларусі танны газ, у Лукашэнкі быў рэсурс, каб купляць лаяльнасць насельніцтва і адначасова аплачваць уласнае КДБ, войска і г.д. для таго, каб яны былі гатовы страляць у народ, калі спатрэбіцца яго абараняць", - лічыць расейская журналістка.
Яўгенія Альбац упэўненая, што цяпер такіх грошай у Лукашэнкі няма: "Яму няма чым плаціць за лаяльнасць. Ён будзе вымушаны ісці на памякчэнне рэжыму проста таму, што ў яго няма грошай, каб плаціць за ўласнае выжыванне".
Яна нагадвае, што ў свой час у СССР Гарбачоў узяў курс на дэмакратызацыю грамадства акурат таму, што трэба было атрымліваць палітычна матываваныя крэдыты ад заходніх дзяржаў.
Праўда, Яўгенія Альбац удакладніла, што "Лукашэнка сёння кажа адно, заўтра - іншае, пазаўтра - трэцяе, і ён увасабляе суцэльна нервічны тып".