BE RU EN

На цэнтралізаванае тэставанне забароненае пранасіць мабільны

  • 11.06.2008, 13:21

Тэлефоны любой мадыфікацыі катэгарычна забаронена пранасіць на цэнтралізаванае тэставанне.

Аб гэтым 11 чэрвеня заявіў адказны сакратар Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзенні ўступных выпрабаванняў у 2008 годзе ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, Валер Аўсяннікаў, паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым у 2008 годзе ў памяшканні, дзе праходзіць ЦТ, не дазваляецца трымаць пры сабе нават выключаны апарат.

Праўда, службовец паабяцаў, што спецыялісты ўстановаў адукацыі, дзе з 12 чэрвеня будуць праводзіцца іспыты, пойдуць насустрач абітурыентам і абсталююць адмысловыя месцы для захоўвання тэлефонаў, сумак і іншых неабходных асабістых рэчаў.

В.Аўсяннікаў пералічыў прадметы, наяўнасць якіх у абітурыента дазволеная. Гэта зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), асадка гелевая (або капілярная) з чарніламі чорнага колеру, калькулятар (толькі на цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы і хіміі).

З 12 чэрвеня ў Беларусі пачнецца галоўны этап уступнай кампаніі - цэнтралізаванае тэставанне па 14 агульнаадукацыйных прадметах.

Апошнія навіны