BE RU EN

«Падарунак» ад Менгарвыканкама: Праезд на 33-м маршруце будзе бясплатным

  • 12.06.2008, 8:28

Пасажыры могуць карыстацца аўтобусамі часовага 33-га маршруту бясплатна. Такое рашэнне было прынятае напярэдадні ў Менгарвыканкаме.

Аўтобусны маршрут № 33 адкрылі 9 чэрвеня як кампенсавальны ў сувязі з рэканструкцыяй станцыі метро «Кастрычніцкая». На працягу ўсяго перыяду рэканструкцыі перасадкавага вузла менскага метрапалітэна на аўтобусах нумар 33 пасажыры змогуць дабірацца ад станцыі метро «Купалаўская» да станцый першай лініі метрапалітэна - «Плошча Перамогі», «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры». На часовым аўтобусным маршруце ў гадзіны пік працуюць 20 машын, паведамляе інфармагенцтва «Минск-новости».

Апошнія навіны