BE RU EN

«Рэпарцёры без межаў» нагадалі Русакевічу аб свабодзе слова

  • 12.06.2008, 10:07

Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" накіравала ліст беларускаму міністру інфармацыі, які асуджае заявы першага намміністра інфармацыі Ліліі Ананіч аб рэгуляванні інтэрнэту ў Беларусі.

Як паведамляе сайт ElectroName.com, у адрасаваным Уладзіміру Русакевічу лісце "Рэпарцёры без межаў" пішуць:

"Большасць грамадзянаў Беларусі з'яўляюцца інтэрнэт-карыстальнікамі. Мы разумеем, што рэгуляванне ўтрымання вэб-сайтаў неабходнае, але пры гэтым у выніку не павінна папакутаваць свабода самавыяўлення. Таму мы былі бы ўдзячныя, калі б Вы даслалі папярэднія высновы працоўнай групы, якая была створаная летась для вывучэння сусветнага досведу заканадаўчага рэгулявання інтэрнэту ў мэтах выяўлення становішчаў, якія могуць быць ужытыя ў Рэспубліцы Беларусь".

Рэагуючы на заявы Алега Праляскоўскага, дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта, аб неабходнасці кантэнтнага фільтравання інтэрнэту, "Рэпарцёры без межаў" звярнуліся да міністра сувязі і інфарматызацыі Мікалая Панцялея з пытаннем, якое праграмнае забеспячэнне ўрад плануе выкарыстаць для рэгулявання інтэрнэту ў Беларусі.

"Мы жадалі бы ведаць, якія сайты з'яўляюцца мішэнню для гэтых метадаў фільтравання і дакладныя прычыны для выкарыстання такіх фільтраў", гаворыцца ў лісце. "Мы разглядаем жаданне кантраляваць кантэнт сайтаў як пагрозу для анлайнавай свабоды выяўлення меркаванняў".

Насцярожанасць "Рэпарцёраў без межаў" таксама выклікае імкненне беларускага ўрада пераймаць досвед Кітая, сусветнага лідэра ў інтэрнэт-цэнзуры.

Апошнія навіны