На «асабліва ахоўнай тэрыторыі» пабудуюць тэнісныя корты
- 12.06.2008, 10:30
Канфлікт з нагоды будаўніцтвы тэнісных кортаў у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі наспявае як усярэдзіне ЦБС, так і за яго межамі.
Адзін з намеснікаў дырэктара батанічнага саду з поўнай безнадзейнасцю ў голасе паведаміў, што рашэнне аб будаўніцтве ўжо прынятае і Мінпрыроды яго ўзгадніла, піша сайт беларускіх эколагаў greenbelarus.info.
У мінулую пятніцу дырэкцыя паставіла супрацоўнікаў перад фактам прыняцця станоўчага рашэння: будзем будаваць і кропка. Большасць супрацоўнікаў саду катэгарычна супраць, бо будаўніцтва падобных будынкаў ідзе ў прамую супярэчнасць з функцыямі саду.
«Гэта будзе ўжо не батанічны сад, а невядома што, - з гаркатой сказаў намеснік дырэктара, - рашэнне прынятеа, і мы ніяк не можам паўплываць. Вы грамадскасць, калі можаце, абараніце нас, выступіце супраць рашэння…».
Але на пытанне, якім чынам грамадскасць можа выступіць, суразмоўца журботна адказаў: «Так, і вы таксама нічога не можаце…». Адна надзея на Міністэрства архітэктуры, якое, відаць, яшчэ не ўзгадніла будаўніцтва кортаў. Надзея на тое, што чыноўнікі хоць бы з гэтага міністэрства падыдуць адказна да ўзгаднення дадзенага рашэння і не дапусцяць такога абуральнага парушэння.
Корты плануецца будаваць на адкрытым лужку, у раёне азёрнага комплексу. Па словах намесніка дырэктара, зялёныя насаджэнні не павінныя пацярпець. Але будынак, тым не менш, будзе навідавоку ў усіх наведвальнікаў, як жывы папрок неабдуманым рашэнням беларускіх чыноўнікааў і бяссіллю беларускіх эколагаў.
13 красавіка 2008 года з'явілася пастанова Бюро прэзідыўма НАН Беларусі №127 з наступным тэкстам: "Улучыць у праектна-каштарысную дакументацыю добраўпарадкавання азёрнага комплексу батанічнага саду будаўніцтва тэнісных кортаў".
Спачатку ад Менскага гарадскога камітэта Мінпрыроды была атрыманая адмова (ліст 02-61740 ад 10.04 2008 г.), у якім гаварылася: "Паводле генеральнага плану, зацверджанаму Прэзідэнтам, батанічны сад ставіцца да адмыслова ахоўных тэрыторыяў, дзе забароненае размяшчэнне спартовых будынкаў". Тым не менш, на сённяшні дзень рашэнне прынята станоўчае.