BE RU EN

Рэдактару недзяржаўнай газеты пагражаюць судом за няяўку ў ваенкамат

  • 12.06.2008, 10:38

Галоўнаму рэдактару недзяржаўнай газеты «Мастоўская праўда» (Гарадзенская вобл.) Ігару Шчакарэвічу ваенны камісар Мастоўскага райваенкамату Алег Шандаровіч пагражае ўзбуджэннем крымінальнай справы за няяўку ў ваекамат па позве.

Пра гэта прэс-службе БАЖ паведаміла прэс-сакратар зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай арганізацыі «Малады Фронт» – актывістам якой з’яўляецца І. Шчакарэвіч — Таццяна Шапуцька.

Па яе словах, Ігар Шчакарэвіч зараз навучаецца па Праграме Каліноўскага ва універсітэце ў Польшчы. Не зважаючы на тое, што Шчакарэвіч з’яўляецца студэнтам, выенкамат запрасіў яго на медкамісію для далейшага прызыву на вайсковую службу.

Паводле спн. Шапуцька, Ігар Шчакарэвіч зараз знаходзіцца ў Беластоку і не можа прыехаць з прычыны пералому нагі. Але, нягледзячы на гэты факт, падпалкоўнік Шандаровіч заявіў, што калі хлопец не з’явіцца ў ваенкамат, яго справа будзе перададзеная ў міліцыю з наступным узбуджэннем крымінальнае справы за ўхіленне ад вайсковай службы.

«Гэта, безумоўна, звязана з надыходзячай кампаніяй па выбарах дэпутатаў парламенту, бо Ігар неааднаразова праяўляў сябе як яркі і актыўны грамадскі дзеяч, у выніку чаго падчас мінулых парламенцкіх выбараў быў выключаны з Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, — адзначае Таццяна Шапуцька. – Відавочна, напярэдадні чарговай палітычнай кампаніі ўлады імкнуцца рознымі сродкамі нейтралізаваць актыўных людзей».

Апошнія навіны