BE RU EN

Унучка Лукашэнкі ўпадабала кінапрэм'еры вясковае малако (Відэа, фота)

  • 12.06.2008, 12:15

Дзесяцігадовай унучцы Аляксандра Лукашэнкі Віцы ў беларускай кінакамедыі "На спіне ў чорнага ката" дасталася роля дзяўчынкі, ад імя якой вядзецца расповяд аб прыгодах двух старых у вёсцы з выдуманай назвай Карамелькі.

Прэм'ера стужкі вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" адбылася 11 чэрвеня ў сталічным Доме кіно.

"Радыя Свабода" паведамляе, што на прэм'еру прыйшлі не ўсе акторы. Акрамя скандальна вядомага расейскага поп-выканаўцы Ф.Кіркорава не было на прэм'еры і Вікі Лукашэнка. Як растлумачылі вядучыя вечарынкі, у яе вакацыі, а таму юная "кіназорка" з'ехала да бабулі ў вёску на малако.

Рэжысёр фільма Іван Паўлаў сказаў, што калі стужка была ўжо запушчана, яго настойліва "папрасілі" узяць на адну з роляў унучку Лукашэнкі.

Дарэчы, у адным з эпізодаў гераіня Вікі Лукашэнка распавядае, як у вёсцы Карамелькі, дзе адбываецца дзеянне фільма, жадалі правесці рэферэндум … аб неабходнасці шматжонства, але паколькі жанчын у вёсцы было больш, то ў выніку вырашылі, што не варта.

Апошнія навіны