Беларускія трэнеры назіраюць за ЕЎРА-2008 з трыбун
- 12.06.2008, 14:20
Восем беларускіх футбольных трэнераў плануюць наведаць розныя матчы Чэмпіянату Еўропы па футболе, які праходзіць у гэтыя дні ў Аўстрыі і Швейцарыі.
Пра гэта "Еврорадио" паведаміў Сяргей Новыш, прэс-сакратар Беларускай федэрацыі футбола.
Ці ёсць сярод іх трэнер нацыянальнай зборнай Бернд Штанге, Новыш не паведаміў: "Я, сапраўды, кажучы, Штанге не бачыў. Ён працуе па сваім графіку".
Зборная Беларусі па футболе ў фінальнай стадыі ЕЎРА-2008, нагадаем, не ўдзельнічае.