BE RU EN

Асцярожна: за вамі сочыць ДАІ!

  • 13.06.2008, 13:10

ДАІ будзе сачыць за выкананнем хуткаснага рэжыму на цывільных аўтамабілях.

Як паведамляе агенцтва "Менск-навіны", мабільныя групы ДАІ будуць несці службу ў Менску на цывільных аўтамабілях па пятніцах, суботах і нядзелях.

Як паведаміла начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Жана Тройна, такія аўтапатрулі будуць, перадусім, сачыць, каб кіроўцы трымаліся хуткаснага рэжыму. Да парушальнікаў хуткаснага рэжыму будуць ужывацца самыя жорсткія меры.

За пяць месяцаў гэтага года з-за перавышэння кіроўцамі хуткасці руху ў сталіцы здарылася 74 ДТЗ, у выніку якіх 10 чалавек загінулі і 95 атрымалі траўмы.

Апошнія навіны