Нацыянальны сьцяг – над замкам Міндоўга (Фота)
- 16.06.2008, 9:21
У адным з найстаражытнейшых і найбуйнейшых у мінулым горадзе, Новагародку, над руінамі замка, дзе каранаваўся заснавальнік Вялікага княства Літоўскага Міндоўг, залунаў нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
Яго ўзьнялі мясцовыя актывісты “Маладога Фронту”. Адзін з актывістаў выказаў ўпэўненасьць, што савецкая эпоха, якая, на жаль, працягваецца і зараз, ня зможа прыцьміць сапраўднай гістарычнай спадчыны Беларусі і сапраўдны беларускі сьцяг хутка вернецца да вольнай Беларусі, паведамляе прэс-служба МФ.

