BE RU EN

Праспекты Пераможцаў і Машэрава па вечарах будуць перакрытыя

  • 16.06.2008, 17:25

У сувязі з трэніроўкамі роты ганаровай варты да так званага Дню незалежнасці часова будзе закрывацца рух па праспекце Машэрава ў Менску.

Як паведамілі БелаПАН ва ЎДАІ ГУЎС Менгарвыканкама, рух будзе закрывацца з 16 па 22 чэрвеня ў вячэрнія і начныя гадзіны (з 22.00 да 1.00) на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Таксама будзе часткова абмежаваны рух па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайтэ да вуліцы Гвардзейская.

Апошнія навіны