BE RU EN

Азаронка звольнілі з БТ

  • 17.06.2008, 8:24

Скандальна вядомага прапагандыста рэжыму Лукашэнкі Юрыя Азаронка звольнілі з пасады намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі.

«Я ўспрыняў гэтую навіну дастаткова спакойна. Вызначуся бліжэйшым часам з тым, дзе буду працаваць. Маю прафесію рэжысёра ў мяне не забяруць. Я як быў чалавекам прэзідэнта, так ім і застануся. І буду працаваць на карысць дзяржаве», — зазначае ў інтэрвію “Радыё Рацыя” сам Юрый Азаронак.

2 траўня 2005 года загадам Лукашэнкі Азаронак быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, дагэтуль ён працаваў прэс‑сакратаром у Генеральнай пракуратуры.

Азаронак запомніўся найперш сваімі прапагандысцкімі фільмамі, якія працягваў здымаць і на новай пасадзе. Яго стужка «Духоўная вайна» ў 2006 годзе была адзначана прызам “парламенцкага сходу Беларусі і Расіі”, а тэлепраграма «Канспіралогія» атрымала прэмію Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне». Азаронак таксама быў кіраўніком беларускай делегацыі на конкурсе «Еўрабачанне‑2008».

Хто зойме месца намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі замест Юрыя Азаронка пакуль невядома.

Апошнія навіны